Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

План па прафарыентацыі

                

Прафарыентацыйная работа ў школе

Мэта: выяўленне і развіццё пазнавальных і прафесійных схільнасцей навучэнцаў, асноўных матываў выбару прафесіі; падрыхтоўка кампетэнтнаснай асобы, якая арыентуецца ў свеце прафесій і здольна самастойна думаць, прымаць рашэнні, здабываць і прымяняць веды, дакладна планаваць дзеянні.

Задачы:

фарміраваць ў вучняў псіхалагічную гатоўнасць да работы, звычку штодзённа “працаваць на агульную карысць”;

арыентаваць навучэнцаў на паступленне ва ўстановы вышэйшай адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

удасканальваць працоўнае выхаванне, матывацыю да прафесійнай дзейнасці кожнай асобы навучэнца.

Асноўныя напрамкі прафарыентацыйнай работы ў школе:

рэалізацыя рознаўзроўневага навучання,

правядзенне факультатыўных заняткаў і заняткаў дадатковай адукацыі;

фарміраванне ў вучняў пазітыўнага стаўлення да рабочых прафесій і жадання іх атрымаць;

арганізацыя грамадска-карыснай працы і працоўнай (вытворчай) практыкі;

дапрафесійная падрыхтоўка і засваенне зместу адукацыйных праграм прафесійнай падрыхтоўкі рабочых па спецыяльнасці “Швачка”;

узаемадзеянне з арганізацыямі і прадпрыемствамі розных галін эканомікі, з вышэйшымі і сярэднімі спецыяльнымі вучэбнымі ўстановамі;

усталяванне і рэалізацыя ўзаемасувязі вучэбных прадметаў з прафесійным асяроддзем;

выкарыстанне сучасных інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій;

правядзенне мерапрыемстваў прафарыентацыйнай накіраванасці ў пазаўрочны час;

прафарыентацыйная работа з бацькамі;

абнаўленне інфармацыі на прафарыентацыйным стэндзе “В мире профессий”.

План правядзення агульнашкольных мерапрыемстваў па прафарыентацыйнай рабоце на ІІ паўгоддзе 2023/2024 н.г.

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта