Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.03.18

Хатынская трагедыя

      Для Беларусі сакавіцкія дні 2018 года адзначаны сумнай датай: 75 гадоў таму на Зямлі не стала Хатыні. Знікла з жыцця светлая беларуская вёсачка. Ад рук нацыстаў загінулі ўсе яе жыхары. Хатынь не проста старонка Вялікай Айчыннай вайны, гэта сімвал вялікай трагедыі, наш боль.

    У перыяд з 12 сакавіка па 22 сакавіка ў школе быў арганізаваны шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю з дня Хатынскай трагедыі.

    У фае ўстановы адукацыі дзейнічала выстава літаратуры і дзіцячых малюнкаў «Жах і боль Хатыні». Навучэнцы і педагогі атрымалі магчымасць дакрануцца да гісторыі падзей ваенных гадоў. Таксама для вучняў прайшло мерапрыемства, прысвечанае гэтай даце.

Раздзелы сайта