Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.05.20

Дзень піянерскай дружбы

    З 14 па 19 мая ў нашай установе адукацыі праводзіўся Тыдзень піянерскай дружбы “Ад усмешкі стане дзень святлей!”, у якім прынялі ўдзел амаль усе члены піянерскай дружыны “Страла”. Найбольшая колькасць піянераў прыняла ўдзел у завочным “Падарожжы па краіне Піянерыі”. Вучні адказвалі на пытанні па гісторыі піянерскага руху, выконвалі творчыя заданні, прынялі ўдзел у казачнай віктарыне. У кожным піянерскім класе быў праведзены конкурс малюнкаў “Піянер – усім дзецям прыклад”, прайшлі класныя гадзіны, прысвечаныя піянерам-героям. На піянерскіх пасядзелках вучні расфарбоўвалі паветраныя шары на вызначаную тэму. А завяршыўся Тыдзень прыёмам у піянеры вучняў 4 класа. Ва ўрачыстай абстаноўцы, ля памятнага знака загінуўшым героям-землякам, чатыры вучні сталі членамі піянерскай арганізацыі. Са словамі віншавання да іх звярнуліся старэйшыя піянеры, класны кіраўнік, педагог-арганізатар. Вельмі хочацца, каб гэты дзень – 19 мая – Дзень піянерскай дружбы чацвертакласнікам запомніўся надоўга.

Раздзелы сайта