Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.01.2025

Шосты школьны дзень

   18 студзеня - шосты школьны дзень - у нашай установе адукацыі традыцыйна прайшоў карысна і пазнавальна. З самага ранку вучні спяшаліся  ў школу на сустрэчу з цікавымі мерапрыемствамі.

    Дзень пачаўся з  аб’яднання па інтарэсах “Настольны тэніс”,  на якім прысутныя атрымалі   зарад бодрасці і пазітыву. Кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Настольны тэніс” Акапян А.П. запрасілі ўсіх жадаючых на свае заняткі, якія, як  заўсёды, былі праведзены на высокім прафесійным узроўні.

   Так як трэцяя субота месяца ў нашай установе адукацыі традыцыйна  прысвечана прафарыентацыі, то і мерапрыемствы ў гэты дзень былі накіраваны на прафесійнае самавызначэнне вучняў. Вучні пачатковай школы шырэй пазнаміліся  “З гісторыяй прафесій”. Мерапрыемства было праведзена ў форме пазнавальнай гадзіны, на якой былі прадстаўлены розныя прафесіі, якія ёсць у краіне, і адбылося знаёмства з самымі новымі і прэстыжнымі прафесіямі. Малодшы школьны ўзрост лічыцца  вяршыняй дзяцінства і характарызуецца вялікай цікаўнасцю да розных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў школе. Сённяшняя субота не стала выключэннем.

   Прэзентацыя “Новы час – новыя прафесіі” была прадстаўлена вучням 5-9 класаў. Мэта яе – стварэнне ўмоў для павышэння школьнікаў да сацыяльнага, прафесійнага і культурнага самавызначэння. У народзе гавораць, што  чалавек нараджаецца двойчы, лічачы правільны выбар прафесіі другім нараджэннем. Таму знаёмства з прафесіямі 21 стагоддзя сталі прыступкай для самавызначэння школьнікаў. Маркетолаг, брэнд-мэнаджар, лагістык, арт-дырэктар і іншыя новыя прафесіі шырока былі прадстаўлены ў прэзентацыі.   

   Яшчэ адна школьная субота скончылася. Вучні з добрым настроем і новымі ўражаннямі  адправіліся дамоў, каб з нецярпеннем чакаць наступны  шосты школьны дзень.

Разделы сайта