Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.02.2025

Вечер школьных друзей

   Наша ўстанова адукацыі гасцінна расчыніла дзверы для сваіх выпускнікоў на святочную праграму “Праз шмат гадоў…”. Як і шмат гадоў назад, яны пераступілі парог роднай школы, каб сустрэцца з настаўнікамі, школьнымі сябрамі, каб на кароткі час вярнуцца ў дзяцінства. І школа ветліва запрасіла на гэту сустрэчу сваіх выхаванцаў.

   Святочны канцэрт падрыхтавалі сённяшнія вучні школы, са словамі прывітання да прысутных звярнуліся Гурэцкая Л.У., на сустрэчу з якой прыйшлі яе выпускнікі праз 20 гадоў развітання, і Слізень Л.П., вучні якой закончылі нашу ўстанову адукацыі 5 гадоў назад, выступілі і самі выпускнікі. Шмат шчырых і ўдзячных слоў гучала ў гэты вечар у адрас настаўнікаў, аднакласнікаў, успаміналі цікавыя мерапрыемствы і школьныя святы, сур’ёзныя ўрокі і вясёлыя перапынкі, сяброўства і першае каханне. Зазірнуць у мінулае, успомніць школьныя гады дапамагла прэзентацыя, якая на працягу вечара дарыла гасцям свята прыемныя імгненні.

   Наша школа ганарыцца сваімі выпускнікамі. Гледзячы на іх, слухаючы іх, разумеем, што наша праца не прайшла дарма, што мы таксама прылажылі руку да навучання і выхавання добрых і ўдзячных людзей, бо поспехі нашых выпускнікоў - гэта і нашы поспехі.

Разделы сайта