Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.02.2025

Шосты школьны дзень

   15 лютага наша ўстанова адукацыі  запрасіла сваіх выхаванцаў на цікавыя і карысныя мерапрыемствы шостага школьнага дня. Гэта школьная субота была прысвечана прафарыентацыі. Выбар прафесіі – адзін з галоўных жыццёвых выбараў кожнага чалавека, бо, выбіраючы прафесію, ён выбірае  і лад жыцця. Колькасць прафесій у нашы дні вымярецца чатырохзначнай лічбай.  І каб не разгубіцца ў гэтым моры прафесій, сённяшні шосты шольны дзень і быў прысвечаны прафесійнаму самавызначэнню.

   Дзелавая гульня “Кадравае пытанне”  была праведзена з вучнямі 2-4 класаў. Галоўныя мэты мерапрыемства – стварэнне ўмоў для фарміравання  ўяўленняў школьнікаў  пра свет прафесій, развіццё пазнавальнай цікавасці і творчай дзейнасці, фарміраванне першасных  ведаў пра розныя прафесіі. Конкурсы, загадкі на тэму мерапрыемства, маляванне, адгадванне рэбусаў - усё гэта прынесла не толькі новыя веды, але і задавальненне нашым пачаткоўцам.

   З вучнямі сярэдняга і старэйшага  звяна быў праведзены праект-прэзентацыя “Мая будучая прафесія”. Галоўнымі задачамі гэтага мерапрыемства сталі: фарміраванне  інфармацыйнай асновы выбару прафесіі, аказанне дапамогі ў прафвызначэнні. А.Талсты сказаў: “Шчасце не ў тым, каб рабіць што хочаш, а каб заўсёды  хацець таго, што робіш”. Гэтыя словы сталі лейтматывам мераапрыемства. Школьнікі пазнаёміліся з фактарамі выбару прафесіі, склалі формулу  выбару прафесіі, пазнаёміліся з прафесіямі, якія будуць запатрабаваны  праз некалькі гадоў.

   Яшчэ адна школьная субота скончылася. Вучні з добрым настроем і новымі ўражаннямі адправіліся дамоў, каб з нецярпеннем чакаць наступны  шосты школьны дзень.

Разделы сайта