Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.03.2025

Шосты школьны дзень

   Сённяшні шосты школьны дзень быў прысвечаны грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню, таму за аснову ўзяты былі такія паняцці, як Радзіма, Бацькаўшчына, мова, родны край. 

   Турнір знаўцаў “Беларуская мова – родная мова” адбыўся з вучнямі 2-4 класаў. Школьнікі завіталі ў госці да роднай мовы і пазнаёміліся з багаццем гэтага неацэннага скарбу. "Родная мова, матчына мова ," — так шаноўна і ласкава называем мы сваю мову, і вучні- пачаткоўцы даказалі, што ведаюць, цэняць і любяць сваю мову. Скарагаворкі на роднай мове, пераклад слоў з рускай мовы, загадкі, беларускія вершы - усё гэта прысутнічала на мерапрыемстве.

   Тэме роднай мовы і тэме Радзімы было прысвечана і мерапрыемства, праведзенае з вучнямі 5-9 класаў. Конкурс знаўцаў “Родны свой край любі і ведай” сабраў тых, каму неабыякава гісторыя сваёй краіны і лёс роднай мовы. Школьнікі выконвалі заданні, абмяркоўвалі надзённыя пытанні, праслухоўвалі і праглядалі відэаматэрыялы на прапанаваную тэму, выказвалі свае думкі.

   Чырвонай ніткай праз сённяшнія мерапрыемствы прайшлі словы нашага знакамітага паэта Рыгора Барадуліна: 

Быць Беларусам — 

Гэта значыць 

Свайго ні гуку не забыць, 

Усё чужое перайначыць, 

Каб Беларусі вечнай быць! 

Быць Беларусам — 

Гэта значыць 

За родны край згараць на дым, 

Па-беларуску чуць і бачыць 

На гэтым свеце і на тым.

Разделы сайта