Сёння, 20 сакавіка 2025 года, у нашай установе адукацыі прайшоў урок Памяці "Хатынь - старонкі болі і памяці". Мерапрыемства было праведзена ў форме вуснага часопіса. 23 сакавіка 1943 года перастала існаваць вёска, якая праз гады стала сімвалам смутку і памяці. Народны паэт Беларусі П. Броўка напісаў радкі: "Жыта шчодрае косім, славім шчасця гады, а гасцей усё возім у Хатынь, у Хатынь". Трагедыя Хатыні - гэта трагедыя сотні беларускіх вёсак у гады вайны. Таму сённяшняе мерапрыемства - даніна памяці гісторыі нашага народа. Кожная старонка вуснага часопіса стала старонкай болю і смутку. Вучні праглядзелі відэаролік "Сэрца замірае...", праслухалі песню "Хатынь", абмеркавалі пытанні па тэме мерапрыемства, прачыталі вершы пра Хатынь.
Хвілінай маўчання школьнікі і настаўнікі ўшанавалі памяць пра Хатынь і ўсіх загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Наказ загінуўшых жывым у мемарыяле "Хатынь" пачынаецца словамі: "Людзі добрыя, помніце...". Пакуль жывая наша памяць, датуль будзе жыць беларускі народ, датуль будзем існаваць мы.
