Субота. 22 сакавіка. Наша ўстанова адукацыі гасцінна расчыніла дзверы для сваіх выхаванцаў на мерапрыемствы шостага школьнага дня. Тыя, хто наведаў школу ў гэты дзень, зрабілі размінку, пайгралі ў настольны тэніс і атрымалі зарад добрага настрою і бадзёрасці Дзень , як заўсёды, пачаўся з аб’яднання па інтарэсах “Натольны тэніс”, дзе вучні праявілі свае спартыўныя і творчыя здольнасці.
Цікава і змястоўна ў гэты дзень прайшлі і запланаваныя мерапрыемствы. Гульня-конкурс “Сям’я. Сямейныя традыцыі” была праведзена з вучнямі 2-4 класаў. Мерапрыемства пазнаёміла прысутных з асноўнымі прынцыпамі, на якіх будуецца сям’я: цярплівасць, узаемадапамога, павага адзін да аднаго, давер. Вучні пабылі ў ролі бацькоў і паспрабавалі вырашыць дзіцячыя праблемы рознымі шляхамі.
Са школьнікамі 5-9 класаў сёння быў праведзены занятак з элементамі трэнінгу “Дзеці і бацькі: два полюсы”. Здаўна вядома, што цэнтрам падрастаючага пакалення была і застаецца сям’я, а вось вырашэнне канфліктаў у сям’і і стала галоўнай задачай мерапрыемства.
Мерапрыемствы шостага школьнага дня сёння былі прысвечаны сям’і, сямейнаму выхаванню, сямейнаму ўзаемадзеянню. На памяць прыходзяць вядомыя радкі:
Во все века родители и дети –
Два полюса, две чаши на весах.
Ребенка жизнь ценней всего на свете,
Его любовь и искорки в глазах!
Наведвальнікі секцыі па біятлоне прадоўжылі свае заняткі на базе лыжаролернай трасы ў аг. Мір.
Наперадзе – вясновыя канікулы! Няхай прынясуць яны радасць і задавальненне вучням, а настаўнікам жадаем крыху адпачыць ад урокаў, сшыткаў і набрацца сіл для наступнай чвэрці.
