Вось і падышлі да канца вясеннія канікулы. Лагічным завяршэннем іх стала школьная субота. 29 сакавіка вучні нашай установы адукацыі сабраліся на спартландыю “Вясёлыя старты”. Мэта мерапрыемства – прапаганда здаровага ладу жыцця, выхаванне пачуцця калектывізму, узаемавыручкі. Арганізацыя здаровага адпачынку, сістэматычныя заняткі фізічнай культурай, правядзенне спартыўных святаў – традыцыя нашай установы адукацыі. У эстафетах “Самы хуткі”, “Самы лоўкі”, “Самы меткі”, “Самы дружны” і іншых прынялі удзел усе вучні. Якія прыйшлі ў школу ў шосты школьны дзень.
Кніжная выстава “Ваеннае ліхалецце” пазнаёміла школьнікаў з літаратурай пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. У кожнага з прысутных была магчымасць пагартаць старонкі кніг, успомніць герояў твораў, узяць пачытаць кнігу, якая спадабалася, дамоў.
Запланаваныя школьныя мерапрыемствы праведзены. Але наперадзе рабят чакаў удзел у дабрачынным забегу "Час жыць", які быў арганізаваны на базе лыжаролернай трасы ў аг. Мір., у падтрымку хлопчыка Сашы Астрогі.
Разам з алімпійскай чэмпіёнкай Беларусі Юліяй Несцярэнка і шматлікай колькасцю ўдзельнікаў нашы вучні пераадолелі перашкоды і выпрабаванні, атрымалі асалоду і задавальненне ад удзелу ў дабрачынным забегу.
