Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

02.04.2025

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

   2 красавіка ўся грамадскасць нашай краіны адзначае  Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Сёння ў ДУА "Лаўрынавіцкая базавая школа Баранавіцкага раёна" прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны гэтаму святу. Фарміраванне ў навучэнцаў пачуцця гонару за агульную гісторыю і культуру беларускага і рускага народаў, умацаванне дружбы і ўзаемаразумення паміж імі, знаёмства з традыцыямі і звычаямі абедзвюх краін, пашырэнне ведаў аб агульных гістарычных падзеях і асобах – такія асноўныя пытанні былі разгледжаны на мерапрыемстве.    Сяброўства паміж Беларуссю і Расіяй мае глыбокія карані. Мы, як краіны-сёстры, змагаліся разам супраць  ворагаў, разам будавалі будучыню і  зараз разам радуемся поспехам   кожнай дзяржавы. Сёння на адзіным уроку вучні здзейснілі падарожжа па старонках гісторыі і культуры  Беларусі і Расіі, успомнілі пра герояў і падзеі, якія аб’ядноўваюць нашы народы.

   На мерапрыемства была запрошана Артуганава Наталля Іванаўна, старшыня Крошынскага сельскага савета. Яна павіншавала ўсіх прысутных са святам, расказала пра  вытокі Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Напрыканцы мерапрыемства вучні, настаўнікі і Артуганава Н.І. высадзілі  бярозкі ля памятнага знака ў в. Лаўрынавічы. Напярэдадні 80-годдзя Перамогі і ў памяць аб гераічных подзвігах братніх народаў  гэта акцыя  - пасадка дрэўцаў - стала сімвалам  гонару і славы, сімвалам яднання пакаленняў. Няхай пасаджаныя бярозкі заўсёды нагадваюць пра тое, як неспакойна ў свеце і як трэба цаніць і берагчы мір на нашай планеце.

Разделы сайта