Школьная субота – час, праведзены з карысцю.
Субота для вучняў не проста вольны час, але і магчымасць пазаймацца спортам, даведацца нешта цікавае, паспрабаваць свае сілы ў розных сферах дзейнасці. Не выключэннем стала і субота 12 красавіка для навучэнцаў ДУА “ Лаўрынавіцкая базавая школа”. Нягледзячы на рэспубліканскі суботнік, работа аб’яднанняў па інтарэсах была праведзена згодна складзенаму плану.
Большасць дзяўчынак нашай школы сённяшнюю раніцу пачалі з аб’яднання па інтарэсах "Дом лялькі", а хлопчыкі з задавальненнем наведалі занятак па настольным тэнісе.
