Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

12.04.2025

Рэспубліканскі суботнік

  “Дзе чыста і ўтульна, там на сэрцы спакойна, там душа радуецца”, - пад такім дэвізам пачаўся шосты школьны дзень - 12 красавіка - у нашай установе адукацыі. Наогул, красавік – традыцыйны час навядзення  чысціні і парадку, а суботнік – добрая традыцыя, якая аб’ядноўвае кожны калектыў. 

  З самага ранку педагогі, вучні, супрацоўнікі ДУА "Лаўрынавіцкая базавая школа Баранавіцкага раёна" прыводзілі ў парадак месца, дзе праводзяць шмат часу: добраўпарадкавалі школьную тэрыторыю. 

  Пасля зімы работы шмат, таму з энтузіязмам  узяліся ўсе за працу: збіралі сухое вецце, смецце, прыводзілі ў парадак клумбы, падграбалі леташняе лісце, рыхлілі глебу для новых насаджэнняў. Сумеснымі намаганнямі членаў калектыва была зроблена бегавая дарожка школьнага стадыёна. 

   Работа, як кажуць у народзе, кіпела.

   Сённяшняя вясна  асаблівая. Яна адзначана прыгожай лічбай - 80. 

  80 вёснаў мы жывём пад мірным небам, бо наша дзяржава на працягу ўсяго гэтага часу прытрымліваецца міралюбівай палітыкі. Сёлетні суботнік стаў данінай памяці  тым, хто 80 гадоў назад палажыў сваё жыццё на алтар Перамогі. Сіламі вучняў і   работнікаў установы адукацыі былі добраўпарадкаваны брацкая магіла ў вёсцы Дубава і памятны знак у вёсцы Лаўрынавічы.

   Сумеснымі намаганнямі  наша школьная тэрыторыя папрыгажэла, пасвяжэла, змяніла свой выгляд. Суботнік – гэта цудоўны  спосаб  усім разам  пабыць у неафіцыяльнай  абстаноўцы, праявіць агульнае жаданне жыць  у прыгожым свеце. Нашы вучні сёння  засвоілі ўрок: парадак і чысціня павінны  быць як ў чалавека, так і вакол яго.

Разделы сайта