Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.04.2025

Шосты школьны дзень

   Школьная субота - 19 красавіка - у нашай ўстанове адукацыі  прайшла, як  заўсёды, на належным узроўні. Настаўнікі разам са сваімі выхаванцамі зрабілі ўсё, каб шосты школьны дзень запомніўся надоўга.

   Напярэдадні самага светлага свята  Вялікадня, з вучнямі 2-4 класаў была праведзена пазнавальна-гульнявая праграма “Свята Вялічка з  чырвоным яечкам”, у ходзе якой адбылося знаёмства школьнікаў з гісторыяй і традыцыямі свята. Вялікдзень — найважнейшае і самае старажытнае хрысціянскае свята. Менавіта ў велікодны час спаўняецца галоўная таямніца хрысціянскай веры, якая будуецца на ўваскрасенні Хрыста. Пра ўсё гэта даведаліся нашы выхаванцы.

   Інтэлектуальная гульня “Выбар прафесіі - выбар будучыні” пазнаёміў вучняў 5-9 класаў з запатрабаванымі і моднымі прафесіямі нашага часу. З глабальным  развіццём камп’ютарызацыі ўзніклі  такія прафесіі як брэнд-мэнэджар, вэб-дызайнер, банермайкер і іншыя. Прысутныя пазнаёміліся з самымі неабходнымі прафесіямі ў наш час, з самымі запатрабаванымі ў розных сферах вытворчасці, з людзьмі тых прафесій, якія робяць наша жыццё  якасным, цікавым, да якіх мы прывыклі і нават не заўважаем  іх.

   Як і кожны шосты школьны дзень ва ўстанове адукацыі працавалі  аб’яднанні па інтарэсах “Настольны тэніс” і “Дом лялькі”, якія з задавальненнем наведваюць нашы выхаванцы. 

    Заўтра - Вялікдзень. Мы ўсіх віншуем са святам, жадаем міру ў душы і спакою на сэрцы.

Разделы сайта