Шосты школьны дзень. У нашай установе адукацыі прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на выхаванне вучня-грамадзяніна, вучня-патрыёта.
З вучнямі-пачаткоўцамі была праведзена конкурсная праграма “Залацінкі народнай мудрасці”. Малодшыя школьнікі глыбей пазнаёміліся з беларускім фальклорам, адкрылі для сябе свет народных песень, прыказак, прымавак, загадак.
Наступнае мерапрыемства было прымеркавана да 80-годдзя з дня Перамогі. Вялікая Айчынная вайна стала гісторыяй. І ўсё ж яна жыве ў сям’і амаль кожнага беларуса, бо ніхто і ніколі не зможа дакладна падлічыць, колькі нашых суайчыннікаў палегла пад Масквой, Сталінградам, Курскам, у шматлікіх лагерах смерці. На алтар агульнай перамогі наш міралюбівы народ паклаў жыццё кожнага трэцяга свайго жыхара. Вусны часопіс “Па хвалях памяці” быў праведзены з навучэнцамі 5-9 класаў. У ходзе мерапрыемства быў прагледжаны відэафільм аб нашых славутых палкаводцах, тых, хто набліжаў нашу Перамогу ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Школьная субота скончылася. Наступны вучэбны тыдзень будзе адзначаны днём 9 Мая – святам, якое важнае і значымае для кожнага беларуса, бо памяць пра вайну жыве ў свядомасці кожнага чалавека. З надыходзячым усіх святам!
