Школьная субота 17 мая ў нашай установе адукацыі прайшла, як заўсёды, весела, карысна, займальна. Вучні пачатковых класаў правялі гульню “Падарожжа па прафесіях”. Прысутныя пазнаёміліся з самымі неабходнымі прафесіямі ў наш час, з самымі запатрабаванымі ў розных сферах вытворчасці, з людзьмі тых прафесій, якія робяць наша жыццё якасным, цікавым, да якіх мы прывыклі і нават не заўважаем іх.
“Легендарныя маршалы Перамогі”, - пад такой назвай прайшоў вусны часопіс для школьнікаў 5-9 класаў. Георгій Канстанцінавіч Жукаў, Канстанцін Канстанцінавіч Ракасоўскі, Іван Сцяпанавіч Конеў, Аляксандр Васілеўскі – імёны, якія ведаюць і памятаюць людзі. 80 гадоў назад скончылася Вялікая Айчынная вайна. Адгрымелі святочныя салюты 9 Мая. Але памяць жыве ў сэрцах людзей, і сённяшняе мерапрыемства - даніна павагі людзям, якія падымалі арміі на барацьбу з ворагам, якія асабістым прыкладам давалі надзею на перамогу.
Шосты школьны дзень скончыўся. З панядзелка пачнецца адлік дзён да канца навучальнага года. Жадаем усім нашым вучням закончыць 2024/2025 навучальны год з добрымі і выдатнымі адзнакамі, з цудоўным настроем і пазітывам.
