Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

11.06.2025

Вручение свидетельства о получении общего базового образования

   Сёння, 11 чэрвеня, у нашай  установе адукацыі адбылося значымае свята для нашага адзінага дзевяцікласніка. Ва ўрачыстай абстаноўцы яму  было ўручана пасведчанне аб атрыманні агульнай базавай адукацыі. Дзевяць гадоў школьнага жыцця праляцелі вельмі хутка. Яны шмат чаму навучылі нашага выпускніка. І вось сёння Мамончык Даніла  атрымаў на рукі першы сур’ёзны дакумент, які стаў не толькі адзнакай школьных поспехаў, але і пуцёўкай у дарослае жыццё. Падтрымаць нашага выпускніка прыйшлі настаўнікі, бацькі, сябры. Прагучалі шчырыя словы   наказу ад дырэктара ўстановы адукацыі, першай настаўніцы, класнага кіраўніка. Словы падзякі    прагучалі ў гэты дзень і ў  адрас настаўнікаў з вуснаў выпускніка і яго бацькоў. Канешне, на школе вучоба не заканчваецца, таму хочацца спадзявацца: куды б не адправіўся наш вучань, няхай заўсёды для яго школа і настаўнікі стануць вугалком цёплых успамінаў, няхай  цяпло сэрцаў бацькоў і настаўнікаў вядзе яго па жыцці і дорыць толькія прыемныя ўспаміны.

   Шчыра віншуем нашага  выпускніка Мамончыка Данілу з паспяховым  заканчэннем школы, ад усяго сэрца жадаем поспехаў і дасягнення пастаўленых мэт!

Разделы сайта