Сёння, 1 верасня, ва ўсіх навучальных установах нашай рэспублікі прайшоў адзіны ўрок "Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню". Менавіта ў нашай установе адукацыі адзіны ўрок пачаўся з прэзентацыі пра Беларусь, прайшлі гутаркі пра захаванне традыцый, пра гістарычную і працоўную спадчыну нашай краіны. У кожным класным калектыве гаварылі пра 80-годдзе з дня Перамогі, трагедыю і подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Чырвонай ніткай праз усё мерапрыемства прайшла думка, што захаванне традыцый, стварэнне новых і перадача іх будучым пакаленням - справа кожнага з нас. Вучні са сваімі класнымі кіраўнікамі абмеркавалі дасягненні сучаснай Беларусі, пісалі лісты аднагодкам XXII стагоддзя.
Адзіны ўрок стаў значным мерапрыемствам грамадзянска-патрыятычнага накірунку.
