Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.09.2025

Шосты школьны дзень

   20 верасня – шосты школьны дзень. Наша ўстанова адукацыі сутракае сваіх выхаванцаў на цікавыя мерапрыемствы. Пачалася гэта восеньская субота з правядзення факультатыўных заняткаў па гісторыі для вучняў 9 класа і  аб’яднання па інтарэсах “Дом лялькі”, якое вучні наведваюць з задавальненнем. Добры настрой, пазітыў, імкненне паспрабаваць свае ўменні ў шыцці лялек спрыялі таму, што наступныя мерапрыемствы былі праведзены на належным узроўні.

   Круглы стол “Усе прафесіі важныя, усе прафесіі патрэбныя” сабраў вучняў 3-5 класаў на цікавую размову пра прафесіі. А вучні 6-9 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “У свеце прафесій”. Кожнае мерапрыемства  стала прыступкай да выбару прафесіі ў будучым.

   Закончылася школьная субота аб’яднаннем па інтарэсах “Біятлон”. Нашы выхаванцы разам з настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Акапян А.П. выязджаюць на лыжаролерную трасу ў аг. Мір, дзе выхаванцы спрабуюць свае сілы на занятках у секцыі па біятлоне.

Усе мерапрыемствы шостага школьнага дня скончыліся. Кожны вучань, які наведаў школу ў гэты дзень,  узяў нешта для сябе карыснае і цікавае. Наперадзе – чарговы вучэбны тыдзень. Няхай ён будзе напоўнены добрым настроем ад выдатных адзнак, ад набыцця новых ведаў!

Разделы сайта