Настаўнікі! Благаславёны час,
Калі ўвайшлі не ў класы вы –
у сэрцы.
Усё жыццё раўняемся на вас –
На кожнай пераклічцы і паверцы.
Асоба Настаўніка для кожнага чалавека з’яўляецца эталонам інтэлігентнасці, мудрасці, высокіх ідэй і ведаў. У ім прыгажосць і самаадданасць, пяшчота і любоў, вытрыманая строгасць, невычэрпная дабрыня і высакароднасць. Педагог, які самаахвярна нясе свяшчэнную адказнасць за інтэлектуальнае, духоўнае і фізічнае здароўе дзяцей, годны самых высокіх слоў. Ён – мысліцель! Ён – прыклад! Ён – скульптар розуму, абуджальнік чужых думак, скарбніца ведаў і мудрасці.
Сёння ў нашай установе адукацыі вучні віншавалі настаўнікаў з іх прафесійным святам. З самай раніцы святочны настрой суправаджаў усе мерапрыемствы дня. Пад музыку, з кветкамі заходзілі настаўнікі ў школу і адразу прымалі віншаванні ад сваіх выхаванцаў. Кожны школьны перапынак ператварыўся ў пляцоўку радасці і весялосці, кожны класны калектыў падрыхтаваў для настаўнікаў музычныя падарункі, сцэнкі, прыгожыя вершы. Агульны канцэрт “Настаўнік не званне, а прызванне” адбыўся з запрашэннем ветэранаў педагагічнай працы. Шчырыя словы віншаванняў і падзякі былі сёння адрасаваны кожнаму настаўніку.

