4 кастрычніка. Чарговая школьная субота ў нашай установе адукацыі пачалася з наведвання вучнямі 9 класа факультатыва па гісторыі, а таксама з раніцы прайшлі заняткі аб’яднання па інтарэсах “Дом лялькі”. Зарад бодрасці і аптымізму, атрыманыя у час працы аб’яднання, на цэлы дзень прынеслі нашым выхаванцам добры настрой і пазітыў.
З вучнямі школы быў арганізаваны і праведзены круглы стол “Беларусь у маім сэрцы”. Пачаўся ён з прагляду відэафільма “Беларусь – краіна маёй будучыні”, а затым вучні абмеркавалі пытанні, звязаныя з тэмай мерапрыемства. Практыкаванне “Асацыяцыя” дало магчымасць выявіць, якой вучні ўяўляюць нашу краіну. Гучалі адказы: таленавітая, зялёная, працалюбівая, лясная, сінявокая. Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ў вучняў патрыятычных пачуццяў, паважлівых адносін да свайго народа, культуры роднага краю, спрыяла развіццю цікавасці як да мінулага, так і да сучаснага жыцця Радзімы. Закончылася школьная субота аб’яднаннем па інтарэсах “Біятлон”.
Шосты школьны дзень скончыўся. Вучні нашай установы адукацыі весела і цікава правялі свой вольны час і з добрым настроем і новымі ўражаннямі адправіліся дамоў, каб з нецярпеннем чакаць наступны шосты школьны дзень.
