Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

11.10.2025

Шосты школьны дзень

   Другая субота месяца ў ДУА "Лаўрынавіцкая базавая школа Баранавіцкага раёна" традыцыйна становіцца суботай выдатнага настрою, спартыўных поспехаў і перамог. Шосты школьны дзень 11 кастрычніка не стаў выключэннем. Пачаўся суботні дзень з факультатыўных заняткаў па гісторыі і аб’яднанняў па інтарэсах “Дом лялькі”, "Настольны тэніс".

   Далей з вучнямі школы была праведзена гульня-спаборніцтва “Хто першы?”. У вясёлых і  цікавых эстафетах і конкурсах у рабят з’явілася магчымасць  праявіць сябе, паказаць, якія яны лоўкія і вынослівыя. Сённяшняя субота стала днём правядзення спаборніцтваў па шашках. Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Акапян А.П. напомніла сваім выхаванцам правілы гульні ў шашкі і пажадала поспехаў кожнаму з удзельнікаў турніра. Цікава было назіраць, як вучні імкнуліся перамагчы, нават у безнадзейнай сітуацыі.

Працягам Дня здароўя сталі заняткі аб’яднання па інтарэсах "Біятлон", дзе выхаванцы спрабуюць свае сілы на лыжаролернай трасе ў аг. Мір.

Разделы сайта