Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.10.2025

Шосты школьны дзень

   Упэўнена крочыць па нашай краіне Тыдзень бацькоўскай любві. Кожны дзень у нашай установе адукацыі праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай падзеі. Не стаў выключэннем і шосты школьны дзень – 18 кастрычніка. Гэта школьная субота  была прысвечана   прафесійнаму вызначэнню школьнікаў. Гадзіна зносін “Прафесіі маёй сям’і” была праведзена з вучнямі 6- 9 класаў. Усе прысутныя расказалі не толькі пра прафесіі сваіх родных і блізкіх людзей, але і выказалі словы падзякі  бацькам, тым, хто кожны дзень даруе нам жыццё, цяпло і падтрымку. Поле цудаў “Прафесіі нашага краю” пазнаёміла  школьнікаў з цікавымі і неабходнымі прафесіямі ў наш час. У гульнёвай форме выхаванцы 3-5 класаў адгадвалі па літарах прафесіі, без якіх немагчыма  жыццё людзей. Гэтыя мерапрыемствы яшчэ раз напомнілі школьнікам, што  любая прафесія – гэта праца, а праца  была, ёсць і будзе асновай жыцця на Зямлі.

   Па плане шостага школьнага дня працавалі ва ўстанове адукацыі аб’яднанні па інтарэсах “Дом лялькі” і “Біятлон”, з вучнямі 9 класа быў праведзены факультатыўны занятак па гісторыі.

Разделы сайта