Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.11.2025

Шосты школьны дзень

   Апошняя школьная субота першай чвэрці прайшла ў нашай установе адукацыі, як заўсёды, належным  чынам. Запланаваныя мерапрыемствы і заняткі аб’яднанняў па інтарэсах наведалі вучні, для якіх школьная субота - гэта магчымасць цікава і карысна правесці вольны час.

   Віртуальная экскурсія “Героі Брэстчыны” пазнаёміла школьнікаў  з людзьмі, якія праславілі нашу вобласць. С. Грыцавец, У. Карват, П. Клімук, І. Кабушкін і іншыя імёны  нашых землякоў напомнілі  выхаванцам пра мінулае і сучаснае Брэстчыны. Асаблівая ўвага была скіравана на асобы абаронцаў Брэсцкай крэпасці. А пашырыць веды пра вядомых спартсменаў Беларусі дапамог круглы стол  “Беларусь спартыўная”. Вучні   пазнаёміліся з людзьмі, якія аставілі след у гісторыі спорту, упэўніліся  ў тым, што беларуская зямля змагла праславіцца на сусветнай арэне дзякуючы спартыўным дасягненням.

    Чарговая школьная субота не стала выключэннем для правядзення заняткаў па інтарэсах “Біятлон” і “Дом лялькі”, якія прайшлі цікава і карысна.

   Наперадзе – восеньскія канікулы! Усіх вучняў школа запрашае на пазнавальныя, цікавыя мерапрыемствы, якія запланаваны на кожны дзень канікул. Няхай дні  адпачынку прынясуць радасць і задавальненне вучням, а настаўнікам жадаем крыху адпачыць ад урокаў, сшыткаў, набрацца сіл для дальнейшай  працы.

Разделы сайта