Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

15.11.2025

Шосты школьны дзень

 15 лістапада - трэцяя школьная субота месяца - у нашай установе адукацыі прайшла пад дэвізам: “З рамяством дружыць - у жыцці не тужыць”. Прафарыентацыя заўсёды з’яўлялася  адным з галоўных кампанентаў выхаваўчай работы. Таму школьныя мерапрыемствы былі накіраваны  на дапамогу ў прафесійным самавызначэнні вучняў. З выхаванцамі  3-5 класаў была арганізавана віктарына “Прыказкі і прымаўкі пра прафесіі”. Вучні ўспомнілі мноства разнастайных прафесій і спецыяльнасцей, адгадвалі загадкі, расказвалі вершы, прыказкі і прымаўкі пра прафесіі, называлі самыя запатрабаваныя прафесіі нашай краіны. “Не за сваю справу не бярыся, а за сваёю не ляніся”, “Працуй так, каб сабак не дражніць і людзей не смяшыць,” - гэтыя і многія іншыя прыказкі нагадалі школьнікам аб важнасці сумленна працаваць на любым месцы.

 А вучні сярэдняга і старэшага звяна прынялі ўдзел у дыспуце “Мая прафесія мары”. Кожны расказаў пра прафесію, якой хацеў бы займацца, а таксама адбылося больш шырокае знаёмства з  такімі моднымі прафесіямі, як  мэрчэндайзер, прамоўтэр, метрдатэль, самелье, ПР-менеджар, экспедытар.

 Як і кожны шосты школьны дзень ва ўстанове адукацыі працавала аб’яднанне па інтарэсах “Дом лялькі”, а вучні 9 класа наведалі факультатыў па гісторыі.

Разделы сайта