Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

13.12.2025

Шосты школьны дзень

“Здаровым будзеш - усё дабудзеш”, - пад такім дэвізам прайшоў дзень 13 снежня ў нашай установе адукацыі. Шосты школьны дзень стаў Днём здароўя. Традыцыйна кожную другую суботу месяца спяшаюцца нашы выхаванцы ў школу на спартыўныя мерапрыемствы. Дзень пачаўся, як звычайна, з факультатыўных заняткаў па гісторыі для вучняў 9 класа, з правядзення заняткаў па інтарэсах “Дом лялькі”, на якім прысутныя выраблялі цацкі для навагодняй ёлкі.

Затым вучні раздзяліліся. 

Школьнікі 3-5 класаў прынялі ўдзел у гутарцы “Зайдзі здаровым у новы дзень”, а  астатнія  прынялі ўдзел у зімовым шматбор’і “Здароўе”. Кожны ўдзельнік стараўся не парушаць правілаў гульні, вучыўся працаваць у камандзе. Азарт, спартыўны дух, жаданне перамагчы -  галоўныя складальнікі поспеху на гэтым мерапрыемстве

.Закончыўся шосты школьны дзень  аб’яднаннем па інтарэсах “Біятлон”, які з задавальненнем наведваюць нашы выхаванцы. Наперадзе - чарговы  рабочы тыдзень. Жадаем усім быць здаровымі, актыўнымі, правесці яго з карысцю, з добрымі і выдатнымі адзнакамі. А праз пяць дзён зноў прыйдзе шосты школьны дзень з цікавымі мерапрыемствамі.

Разделы сайта