✨️Школьная субота 20 снежня ў нашай установе адукацыі адзначана цікавымі мерапрыемствамі.
❄️Аб’яднанне па інтарэсах “Дом лялькі” пад кіраўніцтвам Ананчык Т.У. запрасіла гурткоўцаў на выраб цацак і падарункаў да Новага года. Цікава было назіраць, як звычайныя матэрыялы ператвараюцца ў казачных герояў, шыкоўны мяшэчкі для падарункаў.
✨️Поле цудаў “Свет прафесій: адкрый для сябе новыя гарызонты”, праведзенае з вучнямі 3-5 класаў, пазнаёміла з новымі і вядомымі прафесіямі. Вучні не проста адгадвалі прафесіі, але і расказвалі, што ведаюць пра кожную з іх.
✨️А выхаванцы 6-9 класаў наведалі мерапрыемства па сямейным выхаванні. Займальная гадзіна “Калі ёсць сям’я – шчаслівы я” дапамагла ўсвядоміць, што шчаслівая сям’я – гэта моцная дзяржава, што толькі пры беражлівых адносінах да сямейных каштоўнасцей жыццё кожнага будзе шчаслівым.
❄️Школьная субота закончылася аб’яднаннем па інтарэсах “Настольны тэніс”. Наперадзе – апошнія дні першага вучэбнага паўгоддзя. Ёсць магчымасць у вучняў выправіць адзнакі, таму жадаем поспехаў усім школьнікам нашай установы адукацыі.
