Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.12.2025

Торжественная линейка

✨️24 снежня 2025 г. у нашай установе адукацыі прайшла агульнашкольная лінейка, прысвечаная заканчэнню першага паўгоддзя. Вучні і настаўнікі сабраліся ў фае школы, каб яшчэ раз нагадаць правілы паводзін у час зімовых канікул, правесці інструктаж па ПДР, пагаварыць аб правілах паводзін на лёдзе, у час правядзення навагодніх святаў.

✨️На лінейцы былі падведзены вынікі вучобы за II чвэрць. Граматамі за выдатную вучобу былі ўзнагароджаны Гаўрыленя Яўгеній, вучань 4 класа, Лагвіновіч Лілія, вучаніца 9 класа, Пасюкевіч Валерыя, вучаніца 6 класа. Бацькам гэтых вучняў былі ўручаны падзякі за добрае выхаванне і вялікі ўклад у поспехі іх дзяцей.

🔥Асабліва хвалюючым момантам стала ўручэнне салодкіх падарункаў пераможцам шматлікіх конкурсаў у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Салодкія падарункі атрымалі Пазняк Даніла, вучань 9 класа (3 месца на конкурсе навукова-даследчых работ па фізіцы ў вобласці, настаўнік Бурдзіна Н.А.), Лагвіновіч Лілія, вучаніца 9 класа (2 месца ў раённай алімпіядзе па беларускай мове, настаўнік Раманка С.Л.), Паўлоўская Дар’я, вучаніца 6 класа (дыплом I ступені на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу малюнкаў “Абаронім прыроду разам!”).

❄️Наперадзе - зімовыя канікулы! Хочацца спадзявацца, што пройдуць яны весела, карысна, а галоўнае, без здарэнняў.

Разделы сайта