24 студзеня. Шосты школьны дзень. На дварэ мароз, снег, а ў школе цеплыня і прыемнасць ад усмешак нашых выхаванцаў. Нягледзячы на халоднае надвор’е, школьная субота стала пляцоўкай для правядзення цікавых мерапрыемстваў.
Вучні 3-5 класаў разам з бібліятэкарам школы Ананчык Т.У. наведалі кніжную карусель “Бабулі і дзядулі ў дзіцячай літаратуры”. А якія ж яны, бабулі і дзядулі, на самой справе ў дзіцячых кніжках? Розныя! Незвычайныя і казачныя, бо лепш за ўсіх на свеце яны могуць прыдумваць гісторыі і расказваць іх сваім унукам. Таму і адбылося знаёмства школьнікаў з творамі, дзе галоўнымі героямі сталі гэтыя важныя ў жыцці кожнага чалавека людзі.
Гадзіна зносін “Мой дом, мая сям’я” запрасіла астатніх рабят на цікавую гутарку пра ролю сям’і ў жыцці чалавека. Чырвонай ніткай праз усё мерапрыемства прайшла думка, што ў кожнага чалавека павінен быць дом, сям’я, радня. Як сказаў Ніл Гілевіч
“Мы - тройчы дзеці ў вечным крузе:
Мы - дзеці роднае сям'і,
І - дзеці Маці-Беларусі,
І - дзеці Матухны-Зямлі.
Трайны ён, круг, ды недзялімы:
Бо сёння - як ні паглядзім -
А лёс Дзяцей, і лёс Радзімы,
І лёс Планеты - лёс адзін”.
Сям’я, Радзіма, лёс Планеты - гэтыя пытанні былі закрануты ў ходзе гутаркі.
24 студзеня школьнікі нашай установы адукацыі прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, займаліся ў аб’яднанні па інтарэсах “Дом лялькі”.
Наперадзе – вучэбны тыдзень! Няхай ён прынясе нашым вучням толькі добрыя і выдатныя адзнакі, новыя веды, стане плённым для навучэнцаў і настаўнікаy.
