“Каб здаровым, моцным быць трэба спорт, сябры, любіць!” – пад такім дэвізам прайшоў шосты школьны дзень у нашай установе адукацыі. 14 лютага наша школа прымала рабят на традыцыйны Дзень здароўя. Прапаганда фізічнай культуры і спорту як лепшага сродку ад любых хвароб – такая мэта мерапрыемстваў, якія праводзяцца кожную другую суботу месяца. Сённяшняя субота дала старт лыжным гонкам.⛷️ Пачалося мерапрыемства з лінейкі, на якой Акапян А.П., настаўнік фізічнай культуры і спорту, расказала пра зімовыя віды спорту, навучыла, як правільна падбіраць лыжы і палкі. Снежная зіма дала магчымасць нашым вучням упэўнена стаць на лыжы і прайсці ўсе этапы захапляльных спаборніцтваў.
Завочнае падарожжа “Скарбы маёй краіны” сабрала вучняў 3-5 класаў на мерапрыемства, якое стала своеасаблівым “ключыкам” да абрадаў і святаў беларусаў. Школьнікі яшчэ раз пераканаліся, што мы, беларусы, знакаміты сваёй гасціннасцю, сардэчнасцю і шчырасцю.
Як і кожны шосты школьны дзень ва ўстанове адукацыі працавалі заняткі па інтарэсах “Дом лялькі”, “Настольны тэніс” і "Біятлон". Вучні з ахвотай і вялікім задавальненнем наведваюць гэтыя заняткі і вучацца нечаму новаму, умацоўваюць сваё здароўе.
Шосты школьны дзень скончыўся. Ён падарыў усім прысутным зарад бодрасці, выдатны настрой , пакінуў яркія эмоцыі!
