У нашай установе адукацыі 28 лютага ў рамках правядзення шостага школьнага дня прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя сямейнаму выхаванню.
Гутарка-дыялог “Усё пачынаеццца з сям’і” пазнаёміла вучняў 3-5 класаў з асноўнымі прынцыпамі, на якіх будуецца сям’я: цярплівасць, узаемадапамога, павага адзін да аднаго, давер і іншыя. Вучні пабылі ў ролі бацькоў і паспрабавалі вырашыць дзіцячыя праблемы рознымі шляхамі.
Пазнавальная праграма “Паклон вам нізкі ад унукаў і блізкіх” запрасіла школьнікаў 6-9 класаў на мерапрыемства, прысвечанае сям’і, старэйшым яе членам. Кожнаму чалавеку важна ведаць сваю радаслоўную, захоўваць гісторыю сям’і і перадавваць яе з пакалення ў пакаленне, ганарыцца і паважаць продкаў. Нічога не павінна памяшаць чалавеку праяўляць павагу і клопат аб сваіх родных і блізкіх.
У шосты школьны дзень працавалі аб’яднанні па інтарэсах “Дом лялькі” і “Біятлон”, якія далі нашым выхаванцам зарад бодрасці і аптымізму, на цэлы дзень прынеслі добры настрой і пазітыў.
