У сучасны час востра стаіць задача прафесійнай арыентацыі школьнікаў. Цяжка выбраць прафесію адразу і на ўсё жыццё. Таму мерапрыемствы сённяшняга шостага школьнага дня сталі адным з крокаў на шляху самавызначэння.
21 сакавіка наша ўстанова адукацыі запрасіла вучняў на размову пра прафесіі. Віктарына “Адгадай прафесію” для вучняў 3-5 класаў стала цікавым мерапрыемствам на дадзеную тэму. Жартоўныя пытанні, бліц-апытванне, прыказкі і прымаўкі далі магчымасць вучням атрымаць новую інфармацыю пра сучасныя прафесіі.
“Майстрамі славіцца краіна”, - пад такой назвай прайшла пазнавальная праграма для школьнікаў сярэдняга і старэйшага звяна. Рабяты пазнаёміліся з народнымі традыцыямі і рамёствамі беларускай зямлі, даведаліся пра дасягненні сучасных майстроў, а таксама пра тое, што праца і талент перадаецца з пакалення ў пакаленне. Вучні ў ходзе мерапрыемства прыйшлі да вываду, што наша краіна заўжды квітнець будзе, бо іменна тут жывуць таленавітыя людзі.
