🗓11 красавіка школа прымала сваіх выхаванцаў на мерапрыемствы шостага школьнага дня. Дзень пачаўся з факультатыўнага занятку па гісторыі для вучняў 9 класа, а затым вучні адправіліся на заняткі аб’яднання па інтарэсах “Дом лялькі”. Напярэдадні Вялікадня🪺 ўдзельнікі аб’яднання выраблялі розныя сувеніры велікоднай тэматыкі.
✨️Віктарына “Звычкі і здароўе” з вучнямі 3-5 класаў прайшла ў рамках Дня здароўя, які традыцыйна праходзіць у нашай установе адукацыі кожную другую суботу месяца. Школьнікі пазнаёміліся з неабходнымі звычкамі для здароўя, выразілі свае адносіны да здаровага ладу жыцця, а разам з тым асэнсавалі, што здароўе – галоўная каштоўнасць для чалавека, а здаровы лад жыцця неабходны кожнаму.
Спаборніцтвы па стральбе і тэнісу🏓 прайшлі з удзелам вучняў 6-9 класаў. Прыйшлося папацець хлопчыкам і дзяўчынкам! Але спорт існуе для моцных, рашучых і смелых, і для хуткіх, вясёлых і лоўкіх, для настойлівых і ўмелых, і для тых, хто выбірае здароўе. А нашы вучні выбіраюць здароўе, таму кожны ўдзельнік стараўся праявіць сябе дастойна, стараўся паказаць сваю сілу і настойлівасць.
Закончыўся суботні дзень аб’яднаннем па інтарэсах “Біятлон”, якое з задавальненнем наведваюць вучні школы.
