Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

02.05.2026

Шосты школьны дзень

   У нашай установе адукацыі прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на выхаванне вучня-грамадзяніна, вучня-патрыёта.

   Вучні 3-5 класаў наведалі займальную гадзіну “Падарожжа па роднай краіне”, у ходзе якой пазнаёміліся з самымі вядомымі месцамі нашай роднай Беларусі. Асаблівая ўвага была звернута да родных мясцін. Адбылося знаёмства пачаткоўцаў з помнікамі культуры і архітэктуры, з літаратурнымі мясцінамі нашай малой радзімы, з найбольш значнымі помнікамі загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

   Гульня-падарожжа “Белавежская пушча” запрасіла вучняў 6-9 класаў на цікавую відэаэкскурсію па самым вядомым месцы нашай краіны. Пасля віртуальнага падарожжа школьнікі прынялі ўдзел у віктарыне па старонках Чырвонай кнігі, адгадвалі загадкі, выпрацавалі правілы знаходжання ў лесе. 

   Гэта школьная субота не стала выключэннем для правядзення заняткаў па інтарэсах “Дом лялькі”, "Настольны тэніс" і “Біятлон,” якія прайшлі цікава і карысна.

Разделы сайта