Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

08.05.2026

Торжественный митинг, посвященный Дню Победы

   81 год аддзяляе нас ад жудасных падзей вайны. За 81 год паспела нарадзіцца і вырасці не адно пакаленне жыхароў нашай Беларусі; 81 год наступала вясна і пераможна ішла па нашай шматпакутнай зямлі Перамога. Памяць пра вайну жыве ў свядомасці кожнага беларуса. Сёння, 8 мая, напярэдадні аднаго з самых значных і важных святаў нашай рэспублікі, вучні і настаўнікі нашай установы адукацыі прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу “Якой цаной Перамога нам далася, ты памятай, ніколі не забывай!” 

   Мерапрыемства прайшло ля памятнага знака ў вёсцы Лаўрынавічы і ля брацкай магілы ў вёсцы Дубава. Шчырыя словы падзякі загінуўшым героям, ускладанне кветак да помнікаў, хвіліна маўчання – асноўныя моманты мітынгу. І, канешне, цёплыя словы, пранізлівыя паэтычныя радкі, усведамленне народнага подзвігу – пачуцці, якія закранулі кожнага, хто прысутнічаў ля помнікаў загінуўшым. Сённяшняе свята Перамогі аб’яднала ўсіх, хто хоча жыць пад мірным небам, працаваць на карысць Радзімы.

   Са святам Вас, дарагія нашы суайчыннікі! Мірнага неба над галавой, доўгай памяці пра падзеі, якія адбываліся 81 год назад, светлай будучыні!

Разделы сайта