Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.05.2020

Першыя выпрабаванні

У нашай установе адукацыі прыемная навіна! Вучні 11 класа паспяхова здалі кваліфікацыйны экзамен па спецыяльнасці “Аператар ЭВМ” 4 разраду. На працягу двух гадоў яны вывучалі тэарэтычны матэрыял па тэмах: аргтэхніка, асновы вылічальнай тэхнікі, аперацыйныя сістэмы, асновы эканомікі, этыку і псіхалогію дзелавых зносін і іншыя. Таксама была пройдзена вытворчая практыка, на якой вучні практычна замацавалі пройдзены матэрыял. І вось 27 мая экзаменацыйная камісія прыняла кваліфікацыйны экзамен. Невядома, ці спатрэбіцца ім пасведчанне “Аператар ЭВМ” 4 разраду, але веды, набытыя на вучэбным прадмеце “Працоўнае навучанне”, спатрэбяцца ў жыцці. Тым больш, што такі экзамен у школах Беларусі здаецца ўпершыню. Поспехаў вам, нашы выпускнікі, у здачы ўсіх экзаменаў: і школьных, і ЦТ.

Разделы сайта