12 лістапада ў нашай установе адукацыі быў праведзены Дзень здароўя. Традыцыйна гэты дзень праводзіцца кожную другую суботу месяца. Мэта правядзення Дней здароўя – фарміраванне і развіццё ў вучняў уяўленняў пра здароўе, матывацыя на здаровы лад жыцця, прыцягненне ўвагі да захавання і ўмацавання здароўя вучняў. Сённяшняя субота стала днём правядзення спаборніцтваў па шашках і настольным тэнісе. Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Акапян А.П. напомніла сваім выхаванцам правілы гульні ў настольны тэніс і шашкі і правяла хвілінку бяспекі з імі.А далей кожны знайшоў сабе справу па душы. Вучні розных узростаў спаборнічалі паміж сабой. Цікава было назіраць, як са старэйшымі вучнямі імкнуліся спаборнічаць і пачаткоўцы. Для іх гэта былі ўрокі вытрымкі і таварыскасці, цярпення і вынослівасці. Дзень прайшоў весела, цікава і карысна. Спартыўныя мерапрыемствы садзейнічалі цудоўнаму настрою, далі магчымасць рабятам раскрыць свае магчымасці па-за сценамі вучэбных кабінетаў.
А для старшакласнікаў сённяшняя субота стала своеасаблівай праверкай на даросласць, гатоўнасць да самастойнага жыцця. З імі Рыбак У.В., кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, правёў трэнінг “Вучымся страляць”. Традыцыйна ў гэты дзень працавалі гурткі “Мяккая цацка” і “Настольны тэніс”, праводзілася фізкультурна-аздараўленчая работа.