Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.02.2023

Школьная субота

Школьная субота – 4 лютага – у нашай установе адукацыі напоўнена цікавымі справамі. Кожны, хто прыйшоў у школу ў гэты зімовы дзянёк, знайшоў справу па душы. Для навучэнцаў 1-5 класаў Бянько Т.М., класны кіраўнік 4 класа, правяла віктарыну “Пазнай Беларусь”. Гісторыю сваёй краіны, яе традыцыі, звычаі павінен ведаць кожны грамадзянін. Займальныя пытанні пра Беларусь, пераклад слоў з рускай мовы на беларускую, прыказкі і прамаўкі пра родны край – усё гэта стала   крокам да больш глыбокага вывучэння сваёй Радзімы.

29 студзеня наша краіна адзначала Дзень беларускай навукі. Гэтаму святу было прысвечана мерапрыемства “Навукоўцы, якія праславілі Беларусь”. Бурдзіна Н.А., класны кіраўнік 6 класа, расказала пра вядомых навукоўцаў нашай краіны, паказала прэзентацыю, прысвечаную людзям, якія праславілі і славяць Беларусь у розных галінах навукі. Асабліва зацікавіла вучняў ноу-хау беларускіх навукоўцаў: чырвоны ізумруд, які па прыгажосці не ўступае самародкам, але каштуе ў 100 разоў дзешавей.

Рыбак У.В., кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, правёў з вучнямі –старшакласнікамі конкурс знаўцаў “Родны край свой любі і ведай”.

Гэта зімовая субота не стала выключэннем для правядзення     фізкультурна-аздараўленчай работы, працы гурткоў “Мяккая цацка” і “Настольны тэніс”.

Усе мерапрыемствы праведзены. Шосты школьны дзень закончыўся. Рабяты пайшлі дадому з новымі ведамі, новымі ўражаннямі і цудоўным настроем. Наперадзе нас чакае працоўны тыдзень, кожны дзень якога таксама напоўнены нечым новым і цікавым.

 

Разделы сайта