Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

11.02.2023

Шосты школьны дзень

    У мэтах прапаганды здаровага ладу жыцця і ўмацавання здароўя вучняў у нашай установе адукацыі кожную другую суботу месяца праводзіцца Дзень здароўя. Не стаў выключэннем шосты школьны дзень 11 лютага. “Мы рады ўсім, хто час знайшоў і ў школу на свята здароўя прыйшоў”, - пад такім дэвізам прайшоў сённяшні дзень у нашай школе. Галоўным клопатам пры правядзенні спартыўных мерапрыемстваў   з’яўляюцца правілы бяспекі , таму настаўнік фізічнай культуры і здароўя Акапян А.П. і класны кіраўнік 2 класа Ківель Н.А. перад пачаткам мерапрыемства правялі хвілінку бяспекі з навучэнцамі. А далей пачаліся конкурсы, эстафеты, спаборніцтвы, дзе вучні праявілі свае ўменні, волю, увагу, вынослівасць. Акрамя аздараўляльнага эфекту , Дні здароўя спрыяюць цудоўнаму настрою, даюць магчымасць навучэнцам раскрыць свае таленты ў нестандартных абставінах, праявіць свае найлепшыя якасці.

   Рыбак У.В, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, правёў са старшакласнікамі ваенна-спартыўную гульню “Школьны дэсант”. Мерапрыемства праводзілася ў мэтах прыцягнення навучэнцаў да гістарычнай, духоўнай і культурнай спадчыны нашай Радзімы.

   Работа гурткоў і спартыўных секцый у гэты шосты школьны дзень праводзілася па плане. Акапян А.П., настаўнік фізічнай культуры і здароўя, правяла гурток “Настольны тэніс”, а Ананчык Т.У., настаўнік працоўнага навучання , цікава і карысна працавала з вучнямі на гуртку “Мяккая цацка”.

Разделы сайта