18 лютага – шосты школьны дзень - прайшоў у нашай установе адукацыі цікава і карысна. Вучні пачатковай школы шырэй пазнаміліся з прафесіяй міліцыянера. Малодшы школьны ўзрост лічыцца вяршыняй дзяцінства і характарызуецца вялікай цікаўнасцю да розных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў школе. Сённяшняя субота не стала выключэннем. Прафарыентацыйная гадзіна “Беларуская міліцыя” выбрана невыпадкова. Сваё прафесійнае свята супрацоўнікі МУС адзначаюць 4 сакавіка. Рабяты пазнаёміліся з гэтай нялёгкай , але вельмі патрэбнай прафесіяй праз розныя жыццёвыя сітуацыі, гульню, віктарыну.
Цэлы тыдзень ва ўстанове адукацыі праводзіліся розныя мерапрыемствы, прысвечаныя здароваму харчаванню. Вынікам Тыдня здаровага харчавання стаў прагляд і абмеркаванне відэафільма “Аб шкодзе фастфуда для здароўя чалавека”. Вучні сярэдняга і старэйшага звяна прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве.
Урок-памяць “Афганістан – незагойная рана” нікога не аставіў раўнадушным. Прысутныя разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Рыбаком У.В. прайшліся шляхамі афганскай вайны, хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых.
Як і кожную школьную суботу, праводзілася фізкультурна-аздараўленчая работа , працавалі гурткі “Мяккая цацка” і “Настольны тэніс”.