Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2023

Дзень беларускай мовы

Самая лепшая мова мая!

    Дзень роднай мовы адзначаецца ў краiне 21 лютага . Не застаўся па-за ўвагай гэты дзень і ў нашай установе адукацыі. Мы ўсе добра разумеем, што сёння, як ніколі, варта пацвердзiць вядомае: чытаць, пiсаць i думаць па-беларуску здольны ­кожны з нас.  Родная мова шмат не патрабуе, таму сённяшні дзень у нашай школе прайшоў пад дэвізам: “Размаўляй са мной па-беларуску”. Усе вучні і настаўнікі стараліся гаварыць на беларускай мове. Як і штогод, дзень быў насычаны мерапрыемствамі, конкурсамі, беларускай гаворкай і роднымі песнямі. Кожны перапынак у фае школы збіраліся вучні і настаўнікі, каб адчуць смак беларускай мовы, каб дакрануцца да вытокаў беларускасці, каб пачуць гаваркое, ёмістае, жартоўнае роднае слова. Дзень пачаўся з лінейкі, на якой была прадэманстравана візітная картка “ Самая лепшая мова мая”.            Затым вучні кожнага класа   прынялі ўдзел у акцыі “Пішам дыктант разам”. Прыемна, што пераможцамі гэтага конкурсу сталі вучні  старэйшых класаў. На адным з перапынкаў працаваў музычна-мастацкі салон ”Вершы ў музыцы, музыка ў вершах”. Кніжная выстава “Сэрцам роднага слова краніся” сабрала тых, хто любіць чытаць на роднай мове, каму неабыякава роднае слова. Вялікую цікавасць у вучняў і настаўнікаў выклікала акцыя “Маё любімае беларускае слоўца”. Кожны жадаючы мог напісаць на пялёстках рамонка свае любімыя беларускія слоўцы і прымацаваць да   дошкі. Атрымаўся рознакаляровы дыван з родных шчырых беларускіх слоў! З вучнямі 7-9 класаў было праведзена інтэлектуальнае спаборніцтва - гульня “ Шчаслівы выпадак”, на якім дзве каманды адказвалі на пытанні ў пяці намінацыях.

    Дзень роднай мовы закончыўся. Але ў душы кожнага павінна застацца ўсведамленне: мы – нацыя, пакуль жыве наша мова, пакуль гучаць яе словы, пакуль не сцерлася з памяці роднае слоўца.”І ў палацы, і на сцежцы вузкай, каб магла пачуць душа душу, размаўляй са мной па-беларуску, размаўляй па-роднаму, прашу”, - напісала Марыя Новікава. Дык няхай пачуе душа душу па – беларуску, а беларускае слова гучыць як мага часцей не толькі ў школьных калідорах, але і ў сценах вышэйшых навучальных устаноў, на мерапрыемствах, якія паўсюль праводзяцца ў нашай краіне .

 

          

 

 

 

 

 

Разделы сайта