Апошняя школьная субота месяца ў нашай установе адукацыі прайшла належным чынам. Кожнае мерапрыемства, якое праводзілася, давала навучэнцам магчымаасць даведацца штосьці новае, карыснае, пазнавальнае. Усім вядома, што ў апошнюю нядзелю лютага ў краіне святкуецца Масленіца – народнае свята. Для таго, каб абудзіць цікавасць да роднай мовы, культуры беларускага народа, яго гістарычнай спадчыны настаўнік пачатковых класаў Бянько Т.М. правяла са сваімі вучнямі гасцёўню “Масленіца да нас прыйшла, бліноў прынясла”. Вучні даведаліся пра кожны дзень масленічнага тыдня, разгадвалі загадкі, прынялі ўдзел у гульнях, навучыліся прасіць прабачэння ў родных і блізкіх у апошні дзень масленіцы.
Рыбак У.В., кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, з вучнямі сярэдняга і старэйшага ўзросту правёў вусны часопіс “ Пётр Машэраў – гонар зямлі беларускай”, прысвечаны 105-годдзю з Дня нараджэння вядомага беларускага палітыка, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў падполля партызанскага руху ў часы Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніка БССР. П.М.Машэраў – наша гісторыя, яго жыццё – прыклад служэння Радзіме. Таму мерапрыемства дало магчымасць глыбей пазнаёміцца з выдатным сынам зямлі беларускай.
Як і кожны шосты школьны дзень ва ўстанове адукацыі працавалі гурткі “Мяккая цацка” і “Настольны тэніс”, праводзілася фізкультурна-аздараўленчая работа.