1 красавіка, апошні дзень работы лагера адпачынку “Сонейка”. Цікава і насычана прайшлі вясновыя канікулы для 17 навучэнцаў школы. Шэраг разнастайных мерапрыемстваў, спартыўных гульняў, інтэлектуальных віктарын надоўга запомняцца вучням.
Сення вучні старэйшых класаў наведалі брацкую магілу ў вёсцы Дубава і навялі там парадак. Як звычайна, у шосты школьны дзень працавалі гурткі і спартыўныя секцыі. З панядзелка пачнецца апошняя вучэбная чвэрць і адпачыўшыя вучні збяруцца ў школу за новымі ведамі.