22 красавіка вучні, настаўнікі і работнікі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку, які традыцыйна праходзіць у нашай краіне ў красавіку. Стваральная праца робіць наша жыццё больш яркім, сплочвае калектыў. Вясновыя работы па ўборцы тэрыторыі сталі добрай традыцыяй , якая вучыць беражна і з павагай адносіцца да ўсяго, што нас акружае, да роднага краю.
У нашай установе адукацыі для правядзення сууботніка быў складзены план мерапрыемстваў, за кожным класам была замацавана тэрыторыя для ўборкі, праведзены інструктаж па тэхніцы бяспекі ў час работ на суботніку. Разам і праца спорыцца! Сумеснымі намаганнямі за пару гадзін прывялі ў парадак школьную тэрыторыю, навялі чысціню ля памятнага знака ў в. Лаўрынавічы і на брацкай магіле ў в.Дубава, пасадзілі клумбы і прыбралі свае вучэбныя кабінеты. Ад зробленай працы ва ўсіх быў добры настрой і прыемныя адчуванні. Суботнік прайшоў, а ўспаміны і парадак на прышкольнай тэрыторыі застануцца ў памяці, асабліва тых навучэнцаў, якія ўпершыню прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі.
Пасля суботніка ўстанова адукацыі працавала па плане шостага школьнага дня.