Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.10.2023

Шосты школьны дзень

   Шосты школьны дзень у нашай установе адукацыі прайшоў цікава, займальна і карысна. 21  кастрычніка наша рэспубліка святкуе   Дзень Таты. Гэта маладое свята ўпэўнена крочыць на краіне.  Вучні пачатковых класаў прынялі актыўны  ўдзел у інтэрактыўнай праграме  “Мой тата самы лепшы”. Выхаванне павагі да бацькі, да сям’і,  выхаванне пачуцця дабра, любві і клопату да блізкіх людзей – вось галоўныя  якасці, якія  павінен мець кожны вучань, кожны чалавек. Мерапрыемства паказала, наколькі добра  школьнікі ведаюць пра  прафесіі сваіх татаў, пра ўзаемаадносіны ў сям’і, пра нашы  нацыяльныя святы.

   На пытанне  “Што такое шчасце?” часта гучыць  такі адказ: "Шчасце  - гэта калі раніцай з радасцю ідзеш на работу, а вечарам з радасцю вяртаешся дадому”. Значыць, адным з  галоўных складальнікаў шчасця з’яўляецца правільны выбар прафесіі. Таму  з вучнямі  5-8 класаў быў праведзены вусны часопіс  “Цікавыя прафесіі вакол нас”.  Прысутныя пазнаёміліся  з самымі неабходнымі прафесіямі ў наш час, з самымі  запатрабаванымі ў розных сферах вытворчасці, з  людзьмі  тых прафесій, якія робяць наша жыццё  якасным, цікавым, да якіх мы прывыклі і нават не заўважаем  іх.

   Для выпускнікоў нашай школы – вучняў 9 класа -  быў  праведзены відэаагляд “Ваенныя прафесіі”,  у ходзе якога школьнікі даведаліся пра ваенныя прафесіі і ўстановы, дзе іх можна атрымаць.

   Фізкультурна-аздараўленчая работа,  работа гурткоў па інтарэсах, шматлікія мерапрыемствы - усё, што было запланавана ў гэты дзень, праведзена. Яшчэ адна школьная субота скончылася. Вучні з добрым настроем і новымі ўражаннямі  адправіліся дамоў, каб з нецярпеннем  чакаць наступны  шосты школьны дзень.

 

                                              

Разделы сайта