Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

25.11.2023

Шосты школьны дзень

   У рамках шостага школьнага дня 25 лістапада ва ўстанове адукацыі прайшлі цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы. Гульня па станцыях "Сям'я ў аб'ектыве" сабрала вучняў 1-4 класаў на своеасаблівыя пасядзелкі. Усе добра ведаюць і ўсведамляюць, што школа і сям'я - гэта дзве неад'емныя часткі навучання і выхавання. Таму школьнікі-пачаткоўцы расказалі пра свае сем'і, пра звычаі і традыцыі, якія мае кожная сям'я.

   З вучнямі 5-9 класаў была праведзена прэзентацыя "Мая малая Радзіма: ад вытокаў да сучаснасці". Мы ўсе добра ўсведамляем, што выхаванне патрыятызму пачынаецца з ведання сваіх каранёў, з ведання таго месца, дзе ты нарадзіўся і вырас. Для большасці нашых вучняў вёска Лаўрынавічы - тое месца, якое з'яўляецца малой радзімай. Вучні з прэзентацыі даведаліся пра паходжанне вёскі, яе развіццё ў розныя гады існавання.

   Квэст-гульня "Формула бяспекі" была праведзена з мэтай нагадаць вучням правілы бяспечных паводзін у розныя поры года і ў розны час сутак. Школьнікі ўспомнілі правілы дарожнага руху, правілы паводзін пры ўзнікненні розных небяспечных сітуацый, вывелі сваю формулу бяспекі.

   Шосты школьны дзень не стаў выключэннем для правядзення фізкультурна-аздараўленчай работы і аб'яднанняў па інтарэсах. На гуртку "Дом лялькі" вучні пачалі шыць навагоднія цацкі і лялькі, а рабяты ўсіх класаў прынялі актыўны ўдзел ў аб'яднанні "Настольны тэніс".

   Школьная субота скончылася. Спадзяемся, што наступны шосты школьны дзень стане яшчэ больш цікавым і карысным.

      

     

   

  

Разделы сайта