Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

02.12.2023

Шосты школьны дзень

   Сёння, 2 снежня, суботні школьны дзень у нашай установе адукацыі традыцыйна пачаўся з гадзіны здароўя і спорту. Мэта такіх урокаў – прапаганда здаровага ладу жыцця. Вучні атрымалі зарад бодрасці на цэлы дзень. Тым больш, што цяжка ўсядзець у школьных кабінетах, калі на вуліцы такая прыгожая і доўгачаканая зіма. З вучнямі пачатковых класаў была праведзена забаўляльная праграма “Знайдзі хвілінку для ўсмешкі”. Гэта цікавая праграма заставіла школьнікаў весяліцца і гуляць. Вясёлыя пытанні, віктарыны, конкурсы нікога не аставілі раўнадушным, дапамаглі раскрыць творчы патэнцыял дзяцей, спрыялі пачуццю таварыскасці, калектывізму, знаходлівасці, кемлівасці.
   3 снежня ва ўсім свеце адзначаюць асаблівае свята – Міжнародны дзень інваліда. Гэта свята прызывае грамадства да праблем людзей з фізічнымі і разумовымі адхіленнямі. Таму напярэдадні гэтага дня з вучнямі старэйшых класаў была праведзена гутарка-роздум “Дабрыня выратуе свет”, прыўрочаная да Сусветнага дня інвалідаў. Данесці да школьнікаў, што дабрыня – адна з лепшых якасцей чалавека, пашырыць веды пра яе ролю ў жыцці кожнага чалавека, матываваць на добрыя ўчынкі, памятаць пра тых , хто побач і не мае магчымасці жыць паўнацэнна - пытанні, якія чырвонай ніткай прайшлі праз усё мерапрыемства.
   Інтэрактыўная гульня “Салдаты вялікай Перамогі” адбылася пад кіраўніцтвам Рыбака У.В, які адказвае за ваенна-патрыятычнае выхаванне ва ўстанове адукацыі. Мэта яе – пашырэнне кругагляду і павышэнне цікавасці навучэнцаў да Вялікаай Айчыннай вайны, выхаванне пачуцця патрыятызму, павагі да мінулага сваёй краіны.
   Работа гурткоў і спартыўных секцый у гэты зімовы дзянёк праводзілася па плане.

   

Разделы сайта