Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.12.2023

Ефрасіння Полацкая - асветніца зямлі беларускай

   "Ефрасіння Полацкая - асветніцтва зямлі беларускай", - пад такой назвай у нашай установе адукацыі 20 снежня прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны нябеснай заступніцы Беларусі. У цэнтры ўвагі быў незвычайны лёс Ефрасінні, самаадданае служэнне князёўны роднай зямлі. Мерапрыемства прайшло ў форме літаратурнай гасцёўні, у ходзе якой былі і вершы, прысвечаныя нашай славутай асветніцы, і інсцэніроўка, і прагляд відэа пра жыццё Ефрасінні Полацкай. Вучні добра ўсвядомілі, што сэнс жыцця асветніцы заключаўся ў служэнні Богу, у навучанні хрысціянскай мудрасці, у развіцці асветы. Князёўна, ігумення, настаўніца, выдатная асветніца і апякунка зямлі беларускай Ефрасіння Полацкая пакінула пасля сябе вечную памяць у душы народа. А мы павінны быць годныя гэтай памяці, павінны захоўваць сваю спадчыну і, па закліку Ефрасінні, рабіць дабро і жыць у міры.

  

Разделы сайта