Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2024

Дзень роднай мовы

 

 21 лютага наша ўстанова адукацыі стала пляцоўкай для правядзення Дня роднай мовы. Пачынаючы з самай раніцы, кожны перапынак гучала наша мілагучная мова, спяваліся песні, праводзіліся конкурсы. "Разам кінемся ў скокі", - пад такой  назвай прайшоў флэшмоб, дзе вучні і настаўнікі атрымалі зарад бадзёрасці на  цэлы дзень. Квэст-гульня "Зямля мая загадкавая", бліц- віктарына "Размаўляем па-беларуску", паказ адзення ў нацыянальным стылі "Будзь у трэндзе", - вось такія мерапрыемствы прайшлі ў гэты святочны дзень. Асаблівую цікавасць выклікаў  паэтычны перапынак "Чытаем вершы пра родную мову", удзел у якім прынялі вучні і настаўнікі школы. Напрыканцы дня роднай мовы адбылася сустрэча з народным майстрам па саломапляценні  Страмавус Святланай Леанідаўнай, якая не толькі паказала свае вырабы, але і правяла майстар-клас. Цэлы дзень у фае  ўстановы адукацыі працавалі выставы "Смак беларускай кухні", "Мова маёй зямлі", "Прадметы хатняга ўжытку". Сімваламі Дня роднай мовы сталі беларус і  беларуска, якія сустракалі ўсіх і віншавалі са святам роднай мовы. Сённяшні дзень даў магчымасць яшчэ раз далучыцца да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбіў знаёмства з беларускімі традыцыямі, садзейнічаў  росквіту нашай мовы. Пакуль мы ведаем, паважаем, любім сваю мову - мы будзем існаваць як народ, як нацыя. Таму шануйце свой неацэнны скарб і размаўляйце па-беларуску!

Разделы сайта