Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

09.03.2024

Шосты школьны дзень

   Другі шосты школьны дзень месяца. У нашай установе адукацыі традыцыйна праходзіць Дзень здароўя. Пачаўся суботні дзень, як звычайна, з аб’яднанняў па інтарэсах – “Настольны тэніс” і “Дом лялькі”. Выхаванцы школы з задавальненнем наведваюць гурткі, якія дапамагаюць ім развівацца фізічна і вучаць рабіць карысныя рэчы сваімі рукамі.

   Затым вучні пачатковай школы наведалі алімпійскі ўрок “Беларускія імёны ў сусветным спорце”, на якім пазнаёміліся з гісторыямі людзей, якія выбралі актыўны вобраз сваім жыццёвым крэда. Максім Мірны, Юлія Несцярэнка, Ігар Макараў, Яніна Карольчык і іншыя – людзі, якія прынеслі сусветную славу беларускаму спорту. Школьнікі пазнаёміліся на мерапрыемстве з гісторыяй алімпійскага руху ў Беларусі , правялі “алімпійскую” віктарыну, даведаліся, як спорт звязаны з патрыятызмам.

   А вучні 5-9 класаў прынялі ўдзел у спартыўным мерапрыемстве “Вясёлыя старты”. У фае школы панаваў спартыўны азарт, натхненне, актыўная падтрымка адзін аднаго на шляху да перамогі. З вялікім задавальненнем дзеці бегалі, перадавалі эстафету, спаборнічалі ў спрыце і хуткасці.

   Трэба адзначыць, што субота для нашых вучняў не проста вольны час, але і магчымасць пазаймацца спортам, даведацца нешта цікавае, паспрабаваць свае сілы ў розных сферах дзейнасці.

   Можна смела сказаць, што чарговая школьная субота ўдалася на славу!

   Дзень здароўя прайшоў сапраўды здорава!

Разделы сайта